ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 25 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2020, 16:09

Мінфін: на закупку вакцыны ад каранавіруса ў 2021 годзе прадугледжана выдзеліць Br50 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На закупку вакцыны ад каранавіруса ў 2021 годзе прадугледжана выдзеліць Br50 млн, заявіла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Таццяна Астрэйка па выніках выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб прапануемых мерах па забеспячэнні збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у 2021 годзе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да процідзеяння каранавіруснай інфекцыі. У гэтым годзе на такія мэты ўжо накіравана каля Br500 млн у выглядзе прамых выплат. У наступным годзе мы таксама гатовы даць дастойны адпор. Напрыклад, Міністэрству аховы здароўя прадугледжваецца Br50 млн на закупку 2 млн доз вакцыны ад каранавіруса", - расказала Таццяна Астрэйка.

Начальнік упраўлення адзначыла, што кошт лячэння ад каранавіруснай інфекцыі ў залежнасці ад цяжкасці захворвання складае ў разліку на аднаго пацыента ад Br300 да Br3300. "Калі параўнаць, то закупка вакцыны ў разліку на чалавека Br30 дае значны эфект. Мы зможам не толькі сфарміраваць калектыўны імунітэт у грамадстве, але яшчэ значна сэканоміць сродкі для таго, каб гэтыя рэсурсы былі накіраваны на аснашчэнне і ўмацаванне сістэмы аховы здароўя ў цэлым", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі