Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2021, 13:19

Мінфін чакае другі транш расійскага крэдыту ў I паўгоддзі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінфін чакае другі транш расійскага крэдыту ў I паўгоддзі, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы чакаем, што ў першым паўгоддзі да нас паступіць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн. Мы так дамаўляліся з нашымі калегамі з Расіі. Няма якіх-небудзь перадумоў да таго, што гэта будзе не так", - сказаў Юрый Селіверстаў.

У адказ на пытанне, ці вядуцца перагаворы наконт новага расійскага крэдыту, міністр сказаў: "Пытанні прыцягнення крэдытных рэсурсаў, у тым ліку ў Расіі на рэалізацыю сумесных праектаў, уключаючы інфраструктурныя, стаялі заўсёды. Цяпер такія пытанні таксама прапрацоўваюцца. Трэба развіваць інфраструктуру. Адна з асноўных мэт, абазначаных Усебеларускім народным сходам, - палепшыць якасць жыцця нашых грамадзян. Таму прыцягненне для гэтага дадатковых рэсурсаў - таксама адна з асноўных задач".

"Аб размяшчэнні еўрабондаў пакуль гаварыць рана. Мы думаем аб тым, каб вярнуцца ў гэтым годзе на Маскоўскую фінансавую біржу", - дадаў Юрый Селіверстаў.

Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі