Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2025, 16:47

Мінфін: бясшвовы пераход у юрыдычныя асобы дае магчымасць беларускаму бізнесу павялічваць маштабы

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясшвовы пераход у юрыдычныя асобы дае магчымасць беларускаму бізнесу павялічваць маштабы, заявіў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў на палях другога рэспубліканскага форуму жанчын-прадпрымальнікаў "Энергія і стварэнне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу двух дзён, 29-30 мая, жанчыны-прадпрымальнікі з усёй Беларусі абмяркоўваюць надзённыя пытанні, дзеляцца вопытам. Сёння ў іх адбылася сустрэча з міністрамі. "Пытанні ўзнімаліся разнастайныя: ад умоў гандлю да падаткаабкладання. Жыццё не стаіць на месцы, уносяцца пэўныя карэктывы ў падаткаабкладанне. І зваротную сувязь, як па факце гэта ўплывае на людзей, важна чуць. Вядома, ёсць і іншыя інструменты работы: разгляд зваротаў, нейкія пісьмы. Але зразумела, што ў гэтых усіх дакументах часам нельга адлюстраваць усіх нюансаў, якія можна ў дыскусіі ўдакладніць адразу на месцы. Таму зваротная сувязь вельмі важная", - расказаў Юрый Селіверстаў.

Міністр адзначыў, што для сферы малога бізнесу ў Беларусі апошнім часам прыняты шэраг розных мер, якія эфектыўна паўплывалі на яго развіццё. "Сёння мы канцэнтруемся на тым, што гэта прадпрымальніцтва ў шырокім сэнсе слова трансфармуецца ў такі ўжо больш узбуйнены бізнес, стварэнне юрыдычных асоб. І тыя рэжымы для падаткаабкладання, якія прымяняюцца для такіх юрыдычных асоб, бясшвовы пераход, так званы, з індывідуальнага прадпрымальніка ў юрыдычную асобу - прынята шмат дакументаў, каб спрасціць гэта, - адзначыў міністр. - Бізнес, у тым ліку жаночы, выходзіць на большыя маштабы, становіцца больш значнай юрыдычнай асобай. Бізнес трансфармуецца, віды эканамічнай дзейнасці набываюць нейкае новае аблічча. Стараемся пад гэта падладжвацца, каб з аднаго боку, не ўпусціць той даход, які павінен бізнес уносіць у дзяржаўную казну, але і з другога боку, каб не было перашкод для вядзення гэтага бізнесу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі