Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2022, 11:03

Мінфін Беларусі размясціў дзяржаблігацыі на суму 5 млрд расійскіх рублёў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі размясціла дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі ў расійскіх рублях у гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.

"Міністэрствам фінансаў 8 снежня 2022 года ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы ў поўным аб'ёме размешчаны 293-і выпуск дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у расійскіх рублях", - заявілі ў ведамстве.

Па выніках размяшчэння выпуску нумар 293 задаволена 6 заявак, пададзеных юрыдычнымі асобамі рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Беларусі, на агульную суму 5 млрд расійскіх рублёў.

Раней у Мінфіне паведамлялі, што намінальны кошт адной аблігацыі - 1 тыс. расійскіх рублёў, а тэрмін абарачэння - 1100 дзён. Стаўка працэнтнага даходу - 12,5 працэнта гадавых. Выплата ажыццяўляецца на працягу тэрміну абарачэння аблігацый 12 чэрвеня і 12 снежня, пачынаючы з 2023 года. Выплата працэнтнага даходу па апошнім працэнтным перыядзе ажыццяўляецца ў дату пагашэння аблігацый - 12 снежня 2025 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі