ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2020, 16:32

Мінфін Беларусі пацвердзіў атрыманне $500 млн са сродкаў ЕФСР

Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры $500 млн паступіліў у рэспубліканскі бюджэт Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

"12 кастрычніка паміж Рэспублікай Беларусь і Еўразійскім банкам развіцця заключана пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на падтрымку бюджэту Беларусі ва ўмовах пандэміі COVID-19. Крэдыт у памеры $500 млн выдзяляецца тэрмінам на 10 гадоў адным траншам. Сродкі крэдыту ў поўным аб'ёме паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 16 кастрычніка", - праінфармавалі ў Мінфіне.

Як тлумачылі раней у прэс-службе ЕАБР, сродкі прадастаўляюцца тэрмінам да 10 гадоў з ільготным перыядам да 5 гадоў пад плаваючую працэнтную стаўку (вызначаецца як сярэдняя даходнасць расійскіх еўрааблігацый у доларах ЗША на тэрмін 7 гадоў).

У расійскім Мінфіне таксама паведамлялі, што акрамя сродкаў ЕФСР Беларусь атрымае крэдыт у памеры $1 млрд ад Расіі. Ён будзе прадастаўлены двума траншамі: першыя $500 млн - у 2020 годзе, другія $500 млн - у 2021-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі