ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2021, 11:25

Мінэнерга: зніжэнне Літвой прапускной здольнасці трансгранічных электрасетак не паўплывае на энергасістэму

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Дзяржаўнага савета па рэгуляванні энергетыкі Літвы аб зніжэнні прапускной здольнасці трансгранічных ліній электраперадачы на літоўска-беларускім напрамку не паўплывае на работу энергасістэмы Беларусі, заявілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Прынятыя Літвой меры закранаюць камерцыйныя адносіны па гандлі электраэнергіяй з трэцімі краінамі. Аб сваіх намерах па абмежаванні камерцыйных паставак электраэнергіі праз трансгранічныя лініі электраперадачы з Беларуссю літоўскі бок заяўляў не раз, таму ўчарашняе рашэнне было чаканым", - сказалі ў прэс-службе.

У той жа час беларускі бок пакуль не атрымліваў якіх-небудзь афіцыйных паведамленняў ад літоўскага рэгулятара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі