Фота з архіва
30 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Агульны рынак электрычнай энергіі ў Еўразійскім эканамічным саюзе зможа функцыянаваць паўнацэнна толькі пасля фарміравання ў ЕАЭС агульнага рынку прыроднага газу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз на Еўразійскім эканамічным форуме, які праходзіць у Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Бачачы вялікія перспектывы фарміравання і ўстанаўлення рынку электрычнай энергіі ў ЕАЭС, мы не можам не адзначыць важную для Беларусі рэч, звязаную з тым, што паўнацэнна ён пачне функцыянаваць тады, калі ў нас канчаткова сфарміруецца рынак прыроднага газу. Мы разумеем, што манеўраванне электрычнай энергіяй, прынамсі для Беларусі, у першую чаргу забяспечваецца газавай генерацыяй. І тут без выраўноўвання кошту прыроднага газу для вытворцаў электрычнай энергіі дабіцца роўных умоў для генерыруючых кампаній даволі цяжка. Але ў гэтым напрамку таксама робяцца даволі істотныя крокі, упэўнены, што еўразійская эканамічная прстора зможа стварыць эфектыўныя рынкі як электрычнай энергіі, так і прыроднага газу", - сказаў Дзяніс Мароз.
Ён канстатаваў, што стварэнне агульнага электраэнергетычнага рынку ў ЕАЭС - даволі сур'ёзны лакаматыў, які ідзе наперадзе многіх іншых інтэграцыйных працэсаў. "Энергетыкі дакладна разумеюць, што аб'яднанне энергасістэм, выраўноўванне ўмоў работы гэтых энергасістэм у канчатковым выніку прывядзе да павышэння надзейнасці і эфектыўнасці", - адзначыў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, фарміраванне рынку электраэнергіі павінна адбывацца з даволі высокім узроўнем лібералізацыі, які можа быць забяспечаны цэнтралізаваным гандлем. "Чаму цэнтралізаваны гандаль для нас важны? У першую чаргу гэта свабоднае цэнаўтварэнне, гэта значыць у нас фарміруецца сістэма, у якой устанаўліваюцца рэальныя рыначныя цэны, што фарміруюцца на аснове попыту і прапанавання. Яшчэ адзін аспект - фарміраванне канкурэнтнага асяроддзя. Калі размова ідзе аб пастаўшчыках электраэнергіі, то выйграваць будуць тыя пастаўшчыкі, якія з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі, гэта значыць могуць прапанаваць найменшы кошт электраэнергіі. Але гэта з'яўляецца такім жа стымулам і для спажыўцоў", - звярнуў увагу Дзяніс Мароз.
"Акрамя таго, фарміраванне цэнтралізаванага гандлю спрашчае працэдуру пошуку патэнцыяльных пастаўшчыкоў і пакупнікоў у сувязі з правядзеннем гандлю электрычнай энергіяй на цэнтралізаваных пляцоўках", - дадаў намеснік міністра энергетыкі.-0-