Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2021, 15:32

Мінэнерга растлумачыла прычыны адключэнняў першага энергаблока БелАЭС ад сеткі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі растлумачыла прычыны адключэнняў першага энергаблока Беларускай АЭС ад сеткі, паведамляе БЕЛТА.

"Найперш трэба нагадаць, што першы энергаблок станцыі знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, які прадугледжвае паслядоўнае асваенне магутнасці рэактарнай устаноўкі (75-90-100 працэнтаў ад намінальнай) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў, у тым ліку рэжым з адключэннем ад сеткі і планавым спыненнем блока. Гэта неабходна, каб грунтоўна пратэсціраваць усе сістэмы і абсталяванне і пацвердзіць праектныя паказчыкі іх надзейнасці і бяспекі. Спецыялісты даследуюць нейтронна-фізічныя характарыстыкі актыўнай зоны рэактара, паводзіны рэактарнай устаноўкі ў розных сцэнарных умовах, выконваюць комплексныя выпрабаванні сістэм унутрырэактарнага кантролю, апрабоўваюць рэжым поўнага абясточвання блока, праводзяць і іншыя важныя даследаванні", - расказалі ў прэс-службе.

Этап доследна-прамысловай эксплуатацыі займае ў адпаведнасці з рэгламентам пэўны перыяд. "Трэба ўлічваць, што на першым энергаблоку 285 тыс. адзінак рознага абсталявання і тэхнічных вузлоў. Пасля асобных выпрабаванняў патрэбны тэхналагічныя перапынкі для правядзення агляду і ацэнкі эфектыўнасці функцыянавання сістэм, іх карэкціроўкі пры неабходнасці. Гэта работа выконваецца паэтапна, у тым ліку з адключэннем энергаблока. Так робяць і ў іншых краінах, дзе будуюцца АЭС. Спецыялісты павінны поўнасцю пераканацца ў тым, што абсалютна ўсе сістэмы і абсталяванне будуць працаваць у адпаведнасці з праектам", - падкрэслілі ў Мінэнерга.

Па выніках пусканаладачных работ па асобных элементах сістэм і абсталявання патрэбна дадатковая настройка. "Для гэтага тэсціраванне і праводзіцца. Усё павінна працаваць зладжана і надзейна, забяспечваючы поўную бяспеку блока", - адзначылі ў прэс-службе.

З 394 запланаваных выпрабаванняў этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі на першым энергаблоку станцыі паспяхова завершаны 259. "Як відаць, работы ў спецыялістаў яшчэ нямала, у тым ліку ў рэжыме адключэння ад сеткі. Колькасць планавых спыненняў блока прывязана да рэалізацыі праграм выпрабаванняў. Такі падыход адпавядае міжнароднай практыцы", - звярнулі ўвагу ў Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі