Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2019, 13:04

Мінэнерга Беларусі разлічвае на падрыхтоўку новай дарожнай карты па газе да канца наступнага тыдня

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі Беларусі разлічвае на падрыхтоўку новай версіі дарожнай карты па газе да канца наступнага тыдня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

"Мы настройваемся, каб папрацаваць на гэтым тыдні і на наступным, а да канца наступнага тыдня прадставіць новы варыянт. Гэта работа будзе весціся разам з расійскімі калегамі. Учора на сустрэчы прэм'ер-міністраў прайшліся па ўсіх картах, дадзена даручэнне яшчэ раз адпрацаваць неўрэгуляваныя пытанні", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Пры гэтым ён удакладніў, што непасрэдна Мінэнерга будзе займацца новымі варыянтамі дзвюх дарожных карт - па газе і электраэнергіі. "Па атамнай энергетыцы ў нас дарожная карта ўзгоднена", - сказаў міністр.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Для рэалізацыі праграмы дзеянняў трэба распрацаваць 31 дарожную карту. Як адзначаў прэм'ер-міністр Беларусі, далейшая інтэграцыя магчыма толькі ва ўвязцы з вырашэннем найбольш вострых пытанняў двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта фарміраванне цэн на нафту і газ, наступствы рэалізацыі падатковага манеўру, бар'еры па доступе тавараў на ўнутраныя нацыянальныя рынкі, няроўныя ўмовы падтрымкі вытворцаў, у тым ліку за кошт субсідый, і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі