Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2021, 09:47

Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы па стварэнні агульных рынкаў газу і электраэнергіі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэнерга Беларусі і Расіі ўзгаднілі планы мерапрыемстваў па рэалізацыі саюзных праграм, якія прадугледжваюць стварэнне агульных рынкаў газу і электраэнергіі. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер распрацоўваецца міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі. На ўзроўні профільных арганізацый адпрацоўваюцца рэжымы сумеснай работы, умовы ўзаемадзеяння для прадаўцоў і пакупнікоў электраэнергіі, пытанні развіцця інфраструктуры.

"Калі гаварыць аб газавай сферы, сумесна з расійскімі калегамі нам трэба вызначыць асноўныя прынцыпы функцыянавання аб'яднанага рынку і забяспечыць збліжэнне ўмоў работы для нашых прадпрыемстваў", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Сумесная работа вядзецца таксама ў рамках саюзнай праграмы ў сферы атамнай энергетыкі. Зроблены першыя практычныя крокі па яе рэалізацыі - падпісана міжурадавае пагадненне паміж краінамі аб перавозцы ядзерных матэрыялаў.

Вядзецца падрыхтоўка праекта міжурадавага пагаднення аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС. Дакумент плануецца падрыхтаваць да падпісання да 1 ліпеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі