Фота Мінэнерга
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС стварае новыя магчымасці для інавацыйнага развіцця ключавых галін эканомікі. Аб гэтым заявіла начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Вольга Казловіч у час выступлення на Міністэрскай канферэнцыі МАГАТЭ па ядзернай навуцы, тэхналогіях і іх прымяненні і ажыццяўленні праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва, якая праходзіць у Вене 26-28 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Мінэнерга.
"Беларусь прытрымліваецца сусветных трэндаў тэхналагічнай трансфармацыі і нізкавугляроднага развіцця. Важнейшую ролю ў гэтым займае атамная галіна, - адзначыла прадстаўнік Мінэнерга. - У лістападзе 2023 года ў прамысловую эксплуатацыю ўведзены другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі. Важкае садзейнічанне Беларусі аказана з боку МАГАТЭ".
У краіне праведзены ўсе ключавыя місіі агенцтва, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць першую АЭС. Яны пацвердзілі адпаведнасць праекта высокім патрабаванням бяспекі. Рэкамендацыі і прапановы экспертаў пакладзены ў аснову нацыянальных планаў дзеянняў.
"Мы ўдзячны агенцтву за кансультатыўную і тэхнічную падтрымку і разлічваем на далейшае развіццё супрацоўніцтва як у сферы атамнай энергетыкі, так і ў сумежных напрамках, - падкрэсліла Вольга Казловіч. - Адпаведныя магчымасці абмяркоўваліся ў час візіту генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі ў Беларусь 1 кастрычніка 2024 года".
Цяпер Беларуская АЭС працуе двума блокамі. "Станцыя забяспечвае не толькі энергетычную бяспеку, але і якасна новыя магчымасці для ўмацавання тэхналагічнага суверэнітэту краіны, інавацыйнага развіцця ключавых галін эканомікі, уключаючы энергетыку, прамысловасць, навуку, адукацыю, медыцыну. Актыўна развіваюцца зялёныя напрамкі. Сярод іх - электратранспарт", - расказала прадстаўнік Мінэнерга.
Паводле яе слоў, за апошнія тры гады колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла амаль у чатыры разы. Сфарміравана разгорнутая сетка зарадных станцый для электратранспарту - па іх колькасці наша краіна займае лідзіруючыя пазіцыі на прасторы СНД. Значна павялічыліся тэмпы будаўніцтва новых электрадамоў і электрыфікацыі дзеючага жыллёвага фонду. У прамысловым сектары рэалізуюцца комплексныя меры па ўкараненні зялёных тэхналогій, аўтаматызацыі і лічбавізацыі вытворчых працэсаў, энергазберажэнні і павышэнні энергаэфектыўнасці.
Атамная станцыя дае магчымасць задавольваць патрэбнасці ў электраэнергіі рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва пры зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе. За кошт яе работы краіна мае магчымасць штогод прадухіляць выкіды больш як 7 млн т парніковых газаў. Гэта важкі ўклад у агульную справу па змякчэнні наступстваў змянення клімату.
"І гэта далёка не ўсе прыклады. Ва ўзаемадзеянні з нашым стратэгічным партнёрам дзяржкарпарацыяй "Расатам" рыхтуецца да рэалізацыі шэраг новых інавацыйных праектаў у галіне адытыўных тэхналогій, лічбавізацыі, трэнажорабудавання, накапляльнікаў энергіі, - дадала яна. - Наша краіна адкрыта дзеліцца вопытам і лепшымі практыкамі ў сферы атамнай энергетыкі і сумежных галінах з краінамі-партнёрамі".-0-