
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завінавачанасць па зарплаце ў арганізацыях-банкрутах зніжаецца. Аб гэтым расказаў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Юрый Тараканаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У 2022 годзе Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі паслядоўна выпрацоўваў сістэмныя меры па зніжэнні завінавачанасці па заработнай плаце, якая ўзнікла да ўваходжання арганізацый у банкруцтва, адзначылі ў прэс-службе. "Забеспячэнне фонду аплаты працы крыніцамі выплаты ў арганізацыях-банкрутах - тэма нумар адзін рабочых нарад антыкрызісных кіраўнікоў, тэрытарыяльных органаў па санацыі і банкруцтве, дзяржорганаў. Мы пастаянна аналізуем інфармацыю аб наяўнасці маёмасці, грашовых сродкаў, неадкладных плацяжах і дэбіторскай завінавачанасці па кожным прадпрыемстве-банкруце. Гэты падыход дае магчымасць фарміраваць фінансавыя патокі такім чынам, каб людзі атрымалі свае сумленна заробленыя грошы", - адзначыў Юрый Тараканаў.
Колькасць арганізацый з пратэрмінаванай завінавачанасцю па зарплаце ў 2022 годзе знізілася з 17 да 4, выплачана завінавачанасць па заработнай плаце больш як 1 тыс. работнікаў на агульную суму звыш Br2,5 млн, у тым ліку ў поўным аб'ёме ў 13 арганізацыях-банкрутах.-0-