Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2025, 11:52

Мінэканомікі вынесла на абмеркаванне навацыі ў атэстацыі антыкрызісных кіраўнікоў

Фота з архіва
Фота з архіва
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы па пытаннях атэстацыі і пераатэстацыі фізічных асоб у якасці часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў, назначаемых эканамічнымі судамі ў справы аб неплацежаздольнасці або банкруцтве, вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы ітэрнэт-партал.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастановы Савета Міністраў ад 22 жніўня 2023 года нумар 551 і ад 30 верасня 2024 года нумар 719. Праект падрыхтаваны на аснове аналізу практыкі прымянення заканадаўства для ўдасканалення сістэмы, павышэння ўзроўню прававога рэгулявання, допуску на рынку антыкрызіснага кіравання толькі кваліфікаваных спецыялістаў са станоўчым стаўленнем да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу.

Карэкціруецца тэрміналогія, удакладняюцца і дапаўняюцца падставы спынення атэстата кіраўніка, яго анулявання, а таксама пералік дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для анулявання. Акрамя таго, актуалізуюцца патрабаванні да прэтэндэнтаў для праходжання атэстацыі і атрымання атэстата кіраўніка.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства эканомікі.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 13 па 23 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі