Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2024, 13:43

Мінэканомікі: узмацненне інвестыцыйнага складніка дзяржпраграм накіравана на ўмацаванне эканомікі рэгіёнаў

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узмацненне інвестыцыйнага складніка дзяржпраграм накіравана на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

На пасяджэнні разглядалі карэкціроўку дзяржпраграмы "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады. Паводле слоў Таццяны Бранцэвіч, яна можа дапаўняцца мерапрыемствамі, накіраванымі на рэалізацыю перспектыўных праектаў, у прыватнасці па стварэнні перапрацоўчых вытворчасцей.

"Профільная дзяржпраграма садзейнічае развіццю прадпрыемстваў АПК і неабходнай для іх работы інфраструктуры. Камісія гатова адобрыць павелічэнне яе інвестыцыйнага партфеля, калі пры гэтым будзе забяспечана пашырэнне сыравіннай базы арганізацый, стварэнне новых і мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей, павелічэнне экспартнага патэнцыялу. Інакш кажучы, будзе ўмацоўвацца эканоміка рэгіёнаў", - адзначыла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, такія ініцыятывы могуць разлічваць на даступнае фінансаванне з боку банкаўскай сістэмы і падтрымку ў рамках механізмаў абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі