Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2024, 17:54

Мінэканомікі: трэба аператыўна ўстараняць перашкоды для работы на адзіным рынку Саюзнай дзяржавы

Фота Мінэканомікі Беларусі
Фота Мінэканомікі Беларусі
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна аператыўна ўстараняць перашкоды для работы суб'ектаў гаспадарання на адзіным рынку Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Беларусі Алеся Абраменка ў час пасяджэння міжведамаснай рабочай групы эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Гэта пляцоўка паспяхова выкарыстоўваецца для абмеркавання праблемных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, якія перашкаджаюць рабоце суб'ектаў гаспадарання на агульным рынку, і зарэкамендавала сябе як дзейсны механізм у пошуку прымальных рашэнняў. Парадак дня мерапрыемства ўключаў у сябе пытанні работы на расійскім рынку ліфтавага абсталявання, забеспячэння ўзаемадзеяння сістэм электронных пашпартоў транспартных сродкаў, узаемавыгадных умоў паставак у Беларусь дызельных рухавікоў.

"Мы зацікаўлены ў павелічэнні паставак ліфтаў на рынак Расіі, а таксама пашырэнні магчымасцей для ўдзелу ў работах па мантажы ліфтавага абсталявання ў жыллёвым фондзе і на прамысловых аб'ектах. Таксама разлічваем на падтрымку Расіі пры абмеркаванні з партнёрамі па ЕАЭС беларускай ініцыятывы па абнуленні ставак мытных пошлін на дызельныя рухавікі. Станоўчае вырашэнне гэтага пытання важна для многіх флагманаў айчыннага машынабудавання, як напрыклад ААТ "БЕЛАЗ", які з'яўляецца адным з буйнейшых у ЕАЭС вытворцаў кар'ернай тэхнікі", - адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

У ходзе нарады таксама была прапрацавана магчымасць спалучэння нацыянальных сегментаў сістэм электронных пашпартоў транспартных сродкаў, створаных у Беларусі і Расіі, для забеспячэння экспарту вырабленых у Беларусі транспартных сродкаў на расійскі рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі