Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2022, 10:27

Мінэканомікі правядзе перагаворы з Кітаем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў з Кітаем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 764 ад 10 лістапада 2022 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Савет Міністраў адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб тэхніка-эканамічнай дапамозе ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, пры неабходнасці ведамству дазваляецца ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару. Таксама Мінэканомікі мае права падпісаць пагадненне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі