Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2020, 12:40

Мінэканомікі прапануе абмеркаваць змяненні ва ўказ аб рамеснай дзейнасці

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ва ўказ ад 9 кастрычніка 2017 года нумар 364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праектам указа ўносяцца ўдакладненні ў паняцце "інструмент", уводзяцца крытэрыі аднясення да рамеснай дзейнасці "іншай дзейнасці па стварэнні прадметаў творчасці", даецца азначэнне тэрміну "дзейнасць, якая ажыццяўляецца з прымяненнем ручной працы".

У цэлым прыняцце праекта ўказа, паводле ацэнкі Міністэрства эканомікі, дасць магчымасць устараніць неадназначныя нормы, скараціць колькасць зваротаў грамадзян, выключыць выпадкі аднясення рамеснай дзейнасці да незаконнай прадпрымальніцкай з-за няправільнага трактавання норм указа нумар 364.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства эканомікі. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 26 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі