Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 09:03

Мінэканомікі прапануе абмеркаваць праект нацстратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі запрашае паўдзельнічаць у абмеркаванні праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года (НСУР-2035), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Гэта стратэгія будзе сістэмаўтваральным дакументам для распрацоўкі прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сярэдне- і кароткатэрміновую перспектывы. У аснову распрацоўкі НСУР-2035 пакладзены сістэмны падыход, які раскрывае развіццё трох узаемазвязаных кампанентаў агульнага патэнцыялу нацыянальнай сістэмы ўстойлівага развіцця: сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага.

"НСУР-2035 вызначае мэты, этапы і механізмы пераходу Беларусі да сталай грамадзянскай супольнасці і інавацыйнага развіцця эканомікі пры гарантаванні ўсебаковага развіцця асобы, павышэнні стандартаў жыцця чалавека і забеспячэнні спрыяльнага навакольнага асяроддзя", - адзначылі ў ведамстве.

Праект НСУР-2035 падрыхтаваны Міністэрствам эканомікі сумесна з Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі на аснове прапаноў дзяржаўных органаў, членаў міжведамаснай і сектаральных груп, Грамадскага савета па фарміраванні і маніторынгу стратэгій устойлівага развіцця, дэпутацкага корпуса, навуковых і міжнародных арганізацый, устаноў адукацыі, бізнес- саюзаў.

Праект стратэгіі разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў 4 лютага і размяшчаецца для азнаямлення шырокага кола зацікаўленых. Тэкст дакумента ёсць на сайце Мінэканомікі. Прапановы прымаюцца па 24 сакавіка праз спецыяльную форму на сайце ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі