Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі запрашае прыняць удзел у публічным абмеркаванні абноўленай рэдакцыі Дырэктывы нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
Мінэканомікі сумесна з зацікаўленымі падрыхтавала праект дакумента ў мэтах пашырэння магчымасцей для рэалізацыі дзелавога патэнцыялу насельніцтва, стварэння дадатковых умоў для павышэння канкурэнтаздольнасці, дынамічнага і ўстойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі на аснове максімальнага выкарыстання прыватнай ініцыятывы.
Дакумент змяшчае шэраг мер, накіраваных на спрашчэнне рэгулятарных і эканамічных умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці і стварэнне роўных умоў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, змякчэнне фарматаў кантролю і гарантаванне права на дзелавую рызыку, павышэнне якасці прававога рэгулявання і ўключэнне дзелавых колаў у працэс прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на аснове адкрытага дыялогу.
Абноўленая рэдакцыя Дырэктывы нумар 4 размешчана для публічнага абмеркавання на Прававым форуме Беларусі. Тэрмін правядзення абмеркавання - па 20 чэрвеня 2025 года.-0-