Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2021, 18:02

Мінэканомікі прадоўжыць курс на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве эканомікі адбылася анлайн-сустрэча намесніка міністра эканомікі Сяргея Міцянскага з прадстаўнікамі вядучых бізнес-саюзаў (асацыяцый) прадпрымальнікаў краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Дзелавой супольнасці быў прадстаўлены новы дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч. На сустрэчы яна абазначыла асноўныя напрамкі далейшай работы дэпартамента. Адзначана пераемнасць курсу на рэалізацыю ключавых праграмных дакументаў на пяцігодку, у тым ліку дзяржпраграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2021-2025 гады.

Асноўнымі акцэнтамі ў дзейнасці дэпартамента павінны стаць спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, паэтапны перавод іх у лічбавы фармат, а таксама паскоранае развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах, у тым ліку праз кааперацыю буйнога і малога бізнесу.

Далейшае ўзаемадзеянне з бізнес-саюзамі (асацыяцыямі) па ўдасканаленні дзелавога клімату краіны будзе прадоўжана ў рамках дзейнасці грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі, адкрытых прыёмных па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах, а таксама ў рамках іншых дыялогавых пляцовак.

Сяргей Міцянскі запэўніў прысутных у зацікаўленасці Міністэрства эканомікі ў прадаўжэнні адкрытага дыялогу з бізнес-супольнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі