Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2018, 11:11

Мінэканомікі плануе ў жніўні разгледзець параметры прагнозаў развіцця абласцей на 2019 год

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі плануе ў жніўні правесці дэталёвы разгляд параметраў прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця кожнай вобласці Беларусі на 2019 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Разгляд прагнозных параметраў запланаваны ў фармаце выязных пасяджэнняў з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

У Мінэканомікі з 18 па 20 ліпеня адбылася серыя нарад па абароне матэрыялаў, што прадстаўляюцца рэспубліканскімі дзяржорганамі да праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год. Абмеркаванне праходзіла пад старшынствам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага з удзелам кіраўнікоў іншых міністэрстваў і канцэрнаў. У рэжыме відэаканферэнцыі ў абаронах матэрыялаў удзельнічалі кіраўнікі і супрацоўнікі камітэтаў эканомікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Дэталёва абмеркавана развіццё кожнай галіны эканомікі, зыходзячы з прагназуемых умоў знешняй кан'юнктуры, перспектыў на экспартных рынках, патэнцыялу і канкурэнтных пераваг рэгіёнаў Беларусі.

Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што пры фарміраванні планаў развіцця галін органы дзяржкіравання павінны зыходзіць з усіх існуючых рэсурсаў і фактараў росту і арыентавацца на дасягненне параметраў, устаноўленых на 2019 год пяцігадовай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі