Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленае заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці дазволіць маштабаваць паспяховы вопыт санацыі ААТ "Будмаш". Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення па санацыі і банкруцтве па Мінску і Мінскай вобласці Міністэрства эканомікі Андрэй Гапановіч, каменціруючы вынікі работы па аднаўленні плацежаздольнасці гэтага прадпрыемства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Працэдура санацыі ААТ "Будмаш" пачалася ў 2019 годзе і была паспяхова завершана ў чэрвені 2024-га. "За гэты час былі прыняты дзейсныя меры, якія дазволілі захаваць вытворчасць і працоўны калектыў, уключыць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемую маёмасць. Прадпрыемства выйшла на стабільную і эфектыўную работу - паказчыкі плацежаздольнасці дасягнулі нарматыўнага значэння. Удалося разлічыцца па даўгах: задавальненне патрабаванняў крэдытораў склала 96 працэнтаў ад заяўленых", - адзначыў Андрэй Гапановіч.
"Абноўленае заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці дазволіць маштабаваць паспяховы вопыт санацыі і на іншыя праблемныя прадпрыемствы", - падкрэсліў прадстаўнік Мінэканомікі.-0-