ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2023, 14:47

Мінэканомікі: неабходна ўдасканаліць рэгістрацыю нерухомай маёмасці прадпрыемстваў-банкрутаў

Станіслаў Садоўнікаў. Фота Мінэканомікі
Станіслаў Садоўнікаў. Фота Мінэканомікі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна ўдасканаліць рэгістрацыю нерухомай маёмасці прадпрыемстваў-банкрутаў. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслаў Садоўнікаў на пасяджэнні Савета рэгістратараў пры Нацыянальным кадастравым агенцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Станіслаў Садоўнікаў падрабязна расказаў аб канцэптуальных змяненнях заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці. У час пасяджэння абмяркоўвалася адсутнасць праваўстанаўліваючых дакументаў на нерухомыя аб'екты ва ўласнасці ліквідуемых прадпрыемстваў. Адпаведныя факты не раз адзначалі ў сваіх зваротах антыкрызісныя кіраўнікі. На думку намесніка дырэктара, па зразумелых прычынах такія прадпрыемствы ўжо не змогуць самастойна правесці пашпартызацыю нерухомай маёмасці. Адпаведна парадак абароту такой маёмасці мэтазгодна ўдасканаліць так, каб іх рэгістрацыяй займаліся набытчыкі аб'ектаў.

Станіслаў Садоўнікаў таксама звярнуў увагу на прапанаваныя законам "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" шляхі вырашэння праблемы абароту закладзенай маёмасці. "У гэтым годзе рэгістратары павінны атрымаць усе неабходныя рэгламенты для ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў адносна маёмасці ліквідуемых прадпрыемстваў-банкрутаў", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі