26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якіх сферах індывідуальныя прадпрымальнікі актыўней за ўсё карыстаюцца магчымасцю спрошчанай перарэгістрацыі ў юрыдычную асобу, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
У топ-3 па відах дзейнасці ўвайшлі арганізацыі, якія займаюцца аптовым і рознічным гандлем, аўтамабільнымі перавозкамі.
У цэлым у Беларусі магчымасцю спрошчанай перарэгістрацыі ў юрыдычную асобу ўжо скарысталіся больш як 2 тыс. ІП. Найбольш актыўны бізнес сталіцы і Мінскага рэгіёна: тут зарэгістравана амаль палова новых юрыдычных асоб.
Для тых, хто толькі плануе пачаць працаваць у новым фармаце, Мінэканомікі размясціла на сайце карысную інфармацыю аб парадку "бясшвовага" пераходу. Дэпартамент па прадпрымальніцтве Мінэканомікі прадставіў алгарытм дзеянняў пры пераходзе ў статус камерцыйнай арганізацыі і шэраг іншых важных растлумачэнняў для бізнесу, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - тлумачэнні, як урэгуляваць пытанні з працаўладкаваннем наёмных работнікаў і выплатай страхавых узносаў.
Гід па працэдурных пытаннях перарэгістрацыі падрыхтавалі ў Мінюсце, каментарыі аб новаўвядзеннях у падаткаабкладанні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 кастрычніка 2024 года - у МПЗ.-0-