Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя ўлады могуць вызначаць дадатковыя віды рамёстваў на сваёй тэрыторыі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар, каменціруючы журналістам новаўвядзенні для рамеснікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніком дзяржавы 21 жніўня быў падпісаны ўказ нумар 328 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", накіраваны на аднаўленне гістарычнага сэнсу асаблівага статусу рамесніка як носьбіта ўнікальных навыкаў і ўменняў, традыцыйных для Беларусі. А сёння ўрад сваёй пастановай вызначыў пералік відаў рамеснай дзейнасці. У яго ўвайшлі аўтэнтычныя, самабытныя рамёствы - выраб нацыянальных музычных інструментаў, прадметаў ручнога ткацтва, пражы, кавальская справа. Тыя віды дзейнасці, якія не трапілі ў пералік, напрыклад выраб вясельных аксесуараў, свечак, мыла, фізічная асоба зможа ажыццяўляць у якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці.
"Пры складанні гэтага пераліку нашай ключавой задачай было забеспячэнне самабытнасці рамёстваў, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў і з'яўляюцца ўвасабленнем беларускай культуры. Размова ідзе пра бондарства, кавальскую справу, выраб пражы, апрацоўку і роспіс вырабаў з дрэва, каменю, керамікі і іншыя традыцыйныя нацыянальныя віды рамёстваў. Мы адпрацавалі спіс з рэгулятарамі, у тым ліку Міністэрствам культуры, і з рэгіёнамі", - сказаў Юрый Чабатар.
Акрамя таго, мясцовыя органы ўлады надзелены правам вызначаць дадатковыя ўнікальныя і самабытныя віды на сваёй тэрыторыі. "Гэта значыць, віды не з пераліку, але таксама самабытныя, унікальныя, характэрныя менавіта для гэтай мясцовасці, віды, якія, можа, адзіныя ў свеце або ў краіне", - адзначыў міністр.
Таксама дакументам устанаўліваюцца формы заяў на рамесны збор і паведамленні аб яго спыненні.
"Зацвярджэнне гэтага пераліку - заключны этап вялікай работы па трансфармацыі прадпрымальніцкага асяроддзя. Летам мы зацвердзілі пералікі дазволеных відаў дзейнасці для ІП, для самазанятых. Цяпер зацверджаны пералік і для рамеснікаў. Усе яны паміж сабой узаемаўвязаны. Таму людзям, якія займаюцца сучаснымі відамі творчасці (не рамяства), напрыклад выраб мыла, сувеніраў, магчыма перайсці ў разрад самазанятых, зарэгістраваўшыся на простай платформе для выплаты адпаведнага падатку. Будзе бясшвовы пераход. З бізнесам у гэтым плане кантакт ёсць", - падкрэсліў Юрый Чабатар.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка бягучага года.-0-