Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першым квартале 2024 года знізіўся ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Па выніках студзеня - сакавіка 2024 года доля грамадзян з даходам ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 3,6 працэнта. На год раней такі паказчык складаў 3,9 працэнта, у першым квартале 2022 года - 4 працэнты.
"Работа ўрада па павышэнні даходаў насельніцтва, прыняцце мер па павелічэнні аплаты працы нізкааплатных работнікаў дае свой вынік", - падкрэслілі ў Мінэканомікі.-0-