Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2022, 13:22

Мінэканомікі маніторыць пляцоўкі для ўкаранення ў Беларусі тэхрашэнняў у рамках праекта ЮНІДА

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі арганізавала маніторынг патэнцыяльных пляцовак для ўкаранення ў Беларусі тэхнічных рашэнняў Індустрыі 4.0 у рамках праекта ЮНІДА. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

У рамках сістэмнай работы па стварэнні інфраструктуры падтрымкі смарт-індустрыі 13-14 студзеня 2022 года эксперты Мінэканомікі і ЮНІДА наведалі Магілёўскую вобласць для вывучэння магчымасцей маштабіравання праекта ЮНІДА "Стымуляванне патэнцыялу Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі для інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця Беларусі". У прыватнасці, эксперты наведалі Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, тэхнапарк "Горкі", Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і тэхнапарк "Магілёў".

Як адзначылі ў Мінэканомікі, маніторынг паказаў значны прырост навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларуска-Расійскага ўніверсітэта для стварэння і далейшай дэманстрацыі магчымасцей тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі. Таксама спецыялісты адзначылі арыгінальную канцэпцыю віртуальнага тэхнапарка з выкарыстаннем шырокага спектра электронных паслуг інавацыйнага сэрвісу на базе ЗАТ "Тэхнапарк "Магілёў".

Эксперты прынялі рашэнне прадоўжыць работу па гэтай тэматыцы.

У міністэрстве нагадалі, што першы этап гэтага праекта ЮНІДА паспяхова рэалізуецца ў Беларусі з 2020 года. У яго рамках вядзецца работа па стварэнні і аснашчэнні абсталяваннем калектыўнага карыстання доследна-дэманстрацыйнага цэнтра развіцця смарт-індустрыі на базе ААТ "Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі