Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэдытны партфель малога і сярэдняга бізнесу ў студзені - лютым вырас амаль на 40 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
За два першыя месяцы 2025-га суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва выдадзена крэдытаў на Br11,5 млрд. Гэта на 39,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як вынік удзельная вага МСП у агульным аб'ёме крэдытавання банкамі эканомікі абнавіла 10-гадовы максімум і перавысіла адзнаку 44 працэнты.
Такому выніку садзейнічала мэтанакіраваная палітыка ўрада па павышэнні даступнасці капіталу для прадпрымальніцкіх ініцыятыў і новыя механізмы падтрымкі інвестыцый.-0-