Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2021, 10:28

Мінэканомікі чакае ў I квартале рост ВУП на 0,3-0,5 працэнта

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэканомікі чакае ў I квартале рост ВУП на 0,3-0,5 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праблемы 2020 года перайшлі і ў новы, таму ў студзені сфера паслуг дала адмоўны вынік. Тым не менш, у цэлым эканоміка прырасла больш як на 1 працэнт. Тут асаблівы ўплыў аказала прамысловасць, у першую чаргу ключавыя галіны (нафтавая, вытворчасць калійных угнаенняў, дрэваапрацоўка). Дала станоўчы вынік і IT-сфера. Паводле нашых ацэнак, у першым квартале будзем мець прырост каля 0,3-0,5 працэнта", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. Паводле яго слоў, у студзені-сакавіку планавалася выйсці на ўзровень аналагічнага перыяду 2020 года. "Але мы бачым, што можам крыху прырасці", - дадаў міністр.

На сённяшнім пасяджэнні будуць абмяркоўвацца рэзервы і рэсурсы для выканання пастаўленых перад эканомікай задач.

"Развіццё ўнутранага рынку, запуск інвестыцыйнага цыкла і экспартная стратэгія - на гэтых трох вектарах мы сёння засяродзім нашу ўвагу. Будзем рабіць упор на максімальным задзейнічанні ўласных рэсурсаў. Размова ідзе і аб патэнцыяле нашых галін. Гэта наш рэзерв, які мы можам далей развіваць на новай тэхналагічнай базе, на лічбавай аснове, што дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы і канкурэнтаздольнасць прадукцыі", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў. Акцэнт будзе зроблены на мадэрнізацыі традыцыйных галін, выкарыстанні мясцовых сыравінных рэсурсаў (перапрацоўка драўніны, торфу, скуры і інш.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі