5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беражлівая вытворчасць - магутны інструмент павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава на семінары "Укараненне беражлівага менеджменту ў арганізацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
"Прэзідэнтам вызначана ідэалогія наступнай пяцігодкі - пяцігодка якасці. Сярод ключавых напрамкаў у эканоміцы абазначаны істотны рост прадукцыйнасці працы, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, адпаведнасць характарыстык тавараў (работ, паслуг) узрастаючым запатрабаванням спажыўцоў, удасканаленне кантролю якасці. Гэтыя задачы спалучаны з беражлівай вытворчасцю", - адзначыла Алена Балігатава.
У бягучым годзе эканамічнае ведамства ўнесла змяненні ў рэкамендацыі па распрацоўцы прагнозаў развіцця камерцыйных арганізацый на пяць гадоў і бізнес-планаў развіцця камерцыйных арганізацый на год. Іх дапоўнілі патрабаваннямі па планаванні мерапрыемстваў для ўкаранення сістэмы беражлівай вытворчасці.
Семінар быў арганізаваны Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) пры падтрымцы Дзяржстандарту і Мінэканомікі для кіраўнікоў прадпрыемстваў беларускай прамысловасці. Мерапрыемства запускае цыкл адукацыйных праграм для менеджменту прадпрыемстваў.-0-