Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лютага 2019, 18:12

Мінэканомікі Беларусі чакае ў I квартале выкананне асноўных параметраў, акрамя сельгасвытворчасці

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі чакае па выніках I квартала 2019 года выкананне ўсіх асноўных прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, акрамя вытворчасці сельгаспрадукцыі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Крутой перад пасяджэннем Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2018 годзе і ацэнка першага квартала 2019 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падлічылі ацэнку першага квартала. Пакуль бачым, што толькі па сельскай гаспадарцы мы знаходзімся ў адмоўнай зоне. Усе астатнія параметры будуць выкананы", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Закранаючы сітуацыю ў АПК, кіраўнік Мінэканомікі назваў яе няпростай. "На жаль, негатыўныя тэндэнцыі мінулага года прадоўжыліся і ў студзені", - канстатаваў ён. У прыватнасці, адзначаецца скарачэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, агародніны закрытага грунту, кветак. "Таму трэба разбірацца, што адбываецца: або беларусы пачалі больш спажываць імпартнай прадукцыі гэтага профілю, або недапрацоўваюць нашы вытворцы", - дадаў Дзмітрый Крутой.

Як лічыць міністр, праблемы ў АПК пачынаюць набываць сістэмны характар. "За чатыры гады сельская гаспадарка ў нас вырасла ўсяго на 4 працэнты. Пры гэтым, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі - на 7,5 працэнта, а да 2014 года - на 10,5 працэнта", - канстатаваў ён. "З улікам тых адміністрацыйных бар'ераў і перашкод, якія існуюць на нашым ключавым знешнім рынку, зразумела, што існуе рызыка выцяснення нашых сельгасвытворцаў. Дапусціць гэтага нельга", - заявіў Дзмітрый Крутой.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з зацверджанымі ўрадам мэтавымі паквартальнымі значэннямі макрапаказчыкаў, у I квартале чакаецца рост ВУП 0,6 працэнта, па выніках 2019 года - 4 працэнты. Паводле даных Белстата, у студзені ВУП Беларусі вырас на 0,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі