Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2024, 13:30

Мінэканомікі: Беларусь уваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця

Фота з архіва
Фота з архіва
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - 69-е месца сярод 193 дзяржаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

"Па ўзроўні чаканай працягласці жыцця мы наблізіліся да еўрапейскіх дзяржаў-суседак. Пры гэтым у нас адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці і практычна адсутнічае матчына. Па індэксе адукацыі ў 2023 годзе Беларусь заняла 57-е месца з 207 краін. Дасягнуты 100-працэнтны ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да навучання І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Па ўзроўні дасведчанасці дарослага насельніцтва і ахопе базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва Беларусь набліжаецца да 100 працэнтаў. На 10 тыс. чалавек насельніцтва прыпадае 254 студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, што адпавядае ўзроўню еўрапейскіх краін і ў 1,4 раза вышэй за паказчык 1993 года", - расказалі ў Мінэканомікі.

За 30 гадоў рэальныя наяўныя даходы насельніцтва выраслі ў 4,7 раза, рэальная заработная плата - у 6,6 раза. Павялічваецца памер пенсіі, забяспечана стабільнасць пенсійных і іншых сацыяльных выплат.

У Беларусі адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя: па метадалогіі МАП ён склаў 3,5 працэнта ў 2023 годзе і знізіўся да 3 працэнтаў у другім квартале 2024 года.

Значна палепшылася структура расходаў дамашніх гаспадарак. Калі ў 1995-м на харчаванне прыпадала 61,6 працэнта спажывецкіх расходаў, то ў 2023-м - 38,6 працэнта.

Па ўзроўні забяспечанасці аўтамабілямі Беларусь апярэджвае Расію і іншыя краіны-суседкі. У параўнанні з 1993 годам ён узрос больш як у 4,5 раза.

Беларусь займае адно з вядучых месцаў у СНД па ўзроўні забяспечанасці жыллём - 29,9 кв.м на чалавека, што ў 1,5 раза вышэй, чым у 1993 годзе. Ключавы аспект - звыш 94 працэнтаў жылога фонду знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

"Гэтыя дасягненні прызнаны і на міжнародным узроўні. Наша рэспубліка з'яўляецца лідарам сярод краін СНД у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця: 30-е месца сярод 167 дзяржаў свету", - адзначылі ў Мінэканомікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі