ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2021, 13:09

Мінэканомікі аднаўляе правядзенне адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхдапамогі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі аднаўляе правядзенне адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што аддзел міжнароднай тэхнічнай дапамогі Мінэканомікі і Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Беларусі з 1 верасня 2021 года па 31 снежня 2022 года аднаўляе правядзенне адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД). Кансультацыі, у тым ліку па пытаннях падрыхтоўкі, рэгулявання і рэалізацыі праектаў (праграм) МТД будуць праводзіцца кожны аўторак па папярэднім запісе з 9.00 да 13.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Кальварыйская, д.1, каб.707.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што кансультацыі не будуць праводзіцца па дакументах, раней накіраваных на разгляд у Мінэканомікі ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў ад 21 лістапада 2003 года нумар 1522, а таксама па зваротах, накіраваных у міністэрства ў адпаведнасці з законам ад 18 ліпеня 2011 года нумар 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Акрамя таго, кансультацыі не будуць праводзіцца па дакументах, раней накіраваных у Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні дня кансультацый будзе размешчана да 1 верасня на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі ў раздзеле "Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва" - "Дзень кансультацый" і на сайце Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі