Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2024, 10:30

Мінбудархітэктуры вызначыла статіндэксы кошту будаўніча-мантажных работ за верасень

Фота з архіва
Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва вызначыла статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ за верасень. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 2 кастрычніка 2024 года нумар 110, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам устаноўлены статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, у тым ліку эксплуатацыі машын і механізмаў (сярэдні па краіне - 102.0899), будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый (сярэдні па краіне - 100.5739). Індэксы разлічаны за верасень 2024 года да жніўня 2024 года.

Таксама дакументам устаноўлены статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ для прывядзення арганізацыямі аб'ёмаў падрадных работ у супастаўныя ўмовы, пазначаныя за верасень 2024 года да верасня 2023 года. Сярэдні індэкс па краіне складае 115.1638.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі