Фота з архіва
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 24 лютага 2025 года нумар 28, якой удакладняюцца пытанні рэгулявання цэн на будаўнічыя матэрыялы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як растлумачылі ў ведамстве, змяненнямі прадугледжана вызначэнне пераліку тавараў, якія вырабляюцца (увозяцца) і рэалізуюцца на ўнутраны рынак юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (за выключэннем суб'ектаў, якія займаюцца рознічным гандлем) і прызначаны для выкарыстання пры будаўніцтве аб'ектаў і пры вытворчасці матэрыялаў для будаўніцтва.
Акрамя таго, устаноўлена гранічная максімальная аптовая надбаўка для ўключэння ў адпускныя цэны на тавары ў памеры 10 працэнтаў да цаны здзелкі, заключанай на біржавых таргах БУТБ, на тавары, набытыя суб'ектамі аптовага гандлю. Устаноўлена таксама абмежаванне на павышэнне цэн не больш як 15 працэнтаў у год (раней не больш за 30 працэнтаў у год).
"Унесеныя змяненні актуальныя для арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю, аптовым гандлем і імпартам будаўнічых матэрыялаў", - пракаменціравалі ў Мінбудархітэктуры.-0-