20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва павінна выказаць новыя ідэі, якія дадуць магчымасць карэнным чынам змяніць сітуацыю ў галіне. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў, прадстаўляючы калектыву новага міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Мікулёнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіраўнік дзяржавы пры назначэнні паставіў перад будаўнічай галіной даволі сур'ёзныя задачы. Мы ўсе ведаем, што на сёння ў будаўнічай галіне ёсць праблемы, якія ўплываюць на развіццё ўсёй эканомікі, таму што будаўніцтва заўсёды было і застаецца яе лакаматывам. Таму ў самы кароткі тэрмін неабходна правесці вялікую работу. Рыхтуюцца дзве нарады з кіраўніком дзяржавы, якія датычацца жыллёвага будаўніцтва і агульных будаўнічых пытанняў. Сёння міністэрства павінна выказаць новыя ідэі, якія дадуць магчымасць карэнным чынам змяніць сітуацыю ў галіне. Калектыў вопытны, прафесійны, ведае сваю справу, і, думаю, пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Міхайлавіча ён забяспечыць выкананне пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Дзмітрый Мікулёнак падзякаваў Прэзідэнту за аказаны давер. "Я ведаю калектыў міністэрства і лічу, што тут працуюць прафесіяналы. Думаю, у нас усё атрымаецца. Будзем працаваць над пастаўленымі задачамі", - рэзюмаваў ён.-0-