27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках удзелу ў міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood 2025 у Дубаі беларускія прадпрыемствы заключылі мільённыя кантракты і адкрылі для сябе новыя рынкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УП "Белінтэрэкспа" БелГПП.
Літаральна гэтымі днямі завяршылася галоўная сусветная падзея ў сферы харчовай прамысловасці - выстаўка Gulfood у Дубаі (ААЭ), якая аб'яднала каля 6 тыс. экспанентаў з больш як 130 краін свету. Дэлегацыі і прадстаўнікі краін-удзельніц вяртаюцца з выстаўкі, а арганізатары падводзяць першыя вынікі і ўжо анансуюць перадзаказы на браніраванне выставачных плошчаў на Gulfood 2026, што ўпершыню пройдзе адразу на дзвюх пляцоўках: у цяперашнім месцы правядзення - Дубайскім сусветным гандлёвым цэнтры (DWTC) і ў новым Дубайскім выставачным цэнтры (DEC) у Expo City.
"Дубайскія партнёры ў рамках канферэнцыі па павелічэнні і абнаўленні фармату выстаўкі Gulfood аб'явілі даты - падзея адбудзецца ў перыяд з 26 па 30 студзеня 2026 года. Дзве маштабныя лакацыі дадуць магчымасць значна павялічыць плошчы і запрасіць новых экспанентаў. Знаходзячыся ў Дубаі, мы правялі шэраг сустрэч з арганізатарамі выстаўкі, атрымалі пацвярджэнне на экспазіцыйныя плошчы і пачынаем ужо фарміраваць пул беларускіх удзельнікаў на 2026 год", - адзначыла дырэктар УП "Белінтэрэкспа" БелГПП Наталля Кураш.
Беспрэцэдэнтны попыт на ўдзел у Gulfood 2026 у сусветнай супольнасці - паказчык высокага аўтарытэту і прафесійнага прызнання выстаўкі як галоўнага хаба, які аб'ядноўвае лепшае з усіх рэгіёнаў і кантынентаў. "Рэспубліка Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам і паважаным госцем выстаўкі Gulfood, таму сярод першых сустрэч арганізатараў па падзеі 2026 года - дзелавыя перагаворы з камандай "Белінтэрэкспа", - рэзюмавала Наталля Кураш.
Удзел у выстаўцы Gulfood для беларускіх вытворцаў - гэта ўнікальная магчымасць, якая дазваляе "зверыць гадзіннікі" і атрымаць самую актуальную інфармацыю аб развіцці сферы, абмяняцца вопытам з кампаніямі сусветнага ўзроўню, прыцягнуць новых партнёраў і сфарміраваць парадак дня экспартных паставак айчынных тавараў.
Удзельнікамі беларускай дэлегацыі паспяхова праведзены серыі дзелавых сустрэч і перагавораў з замежнымі партнёрамі, па выніках якіх падпісаны шэраг пагадненняў і дакументаў аб супрацоўніцтве, у тым ліку запланаваны B2B-сесіі ў бліжэйшы час. Таксама беларускія вытворцы адзначаюць пашырэнне экспартнай геаграфіі, якая на гэты час па выніках Gulfood 2025 налічвае некалькі дзясяткаў краін свету і рэгіёнаў.
Так, напрыклад, у рамках Gulfood 2025 прадпрыемствам ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" - кіруючая кампанія холдынга "Першы малочны" заключаны кантракты на пастаўку сухога абястлушчанага малака ў Егіпет на суму $7 млн і стэрылізаванага малака ў ААЭ на суму $1 млн. Рагачоўскім малочнакансервавым камбінатам і яго філіялам Калінкавіцкім малочным камбінатам заключаны кантракты на суму больш як $1,1 млн. Пастаўкі прадукцыі будуць ажыццяўляцца ў ААЭ, Бангладэш, Іарданію, ЗША, Казахстан і на Кубу.

У рамках выстаўкі праведзены перагаворы і дасягнута пагадненне на пастаўку Слонімскім мясакамбінатам 500 тыс. банак кансерваў з ялавічыны на рынак Узбекістана на працягу 2025 года.
У "Белінтэрэкспа" падкрэслілі, што гэта толькі некаторыя прыклады заключаных кантрактаў і ўстаноўленых дамоўленасцей, дасягнутых беларускімі прадпрыемствамі на палях Gulfood у гэтым годзе.
Старт прыёму заявак на ўдзел у Gulfood 2026 прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП як эксклюзіўны партнёр адкрывае ў красавіку гэтага года. Падрабязная інфармацыя будзе даступна на афіцыйных рэсурсах выставачнага аператара.-0-