Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2021, 10:36

Меры па рэалізацыі ўказа аб маркіроўцы тавараў можна абмеркаваць на Прававым форуме

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Міністэрства па падатках і зборах "Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. нумар 243" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент распрацаваны для рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з укараненнем механізма маркіроўкі тавараў. У прыватнасці, праектам вызначаны склад інфармацыі аб разнавіднасцях тавару аднаго наймення, што падлягае маркіроўцы, якая ўносіцца ў Банк электронных пашпартоў тавараў і перадаецца ў дзяржаўную інфармацыйную сістэму маркіроўкі тавараў, пералік упаўнаважаных складоў і патрабаванні, што прад'яўляюцца да такіх складоў і іх уладальнікаў.

Праектам пастановы таксама прадугледжана зацвярджэнне інструкцыі аб парадку і тэрмінах маркіроўкі тавараў; інструкцыі аб парадку маркіроўкі астаткаў тавараў; інструкцыі аб парадку абароту ўніфікаваных кантрольных знакаў; інструкцыі аб парадку абароту кодаў маркіроўкі, сродкаў ідэнтыфікацыі, абароненых матэрыяльных носьбітаў, абароненых матэрыяльных носьбітаў з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі, знакаў абароны, характарыстыках сродкаў ідэнтыфікацыі; інструкцыі аб парадку захоўвання, транспарціроўкі і рэалізацыі тавараў, што падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.

Акрамя таго, праектам устанаўліваюцца патрабаванні па ўнясенні абавязковай інфармацыі ў Банк электронных пашпартоў тавараў па таварах, якія не падлягаюць маркіроўцы на тэрыторыі Беларусі, але падлягаюць маркіроўцы ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па падатках і зборах.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 20 па 29 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі