Фота Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднанне эфектаў якасці беларускіх харчовых тавараў і расійскіх тавараў па шэрагу таварных груп можа выліцца ў з'яўленне сусветнага брэнда. Такое меркаванне на сумесным пасяджэнні трох камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі выказаў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па прамысловасці і гандлі Сяргей Міцін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Сумеснае пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па прамысловасці і гандлі, Камісіі Парламенцкага сходу па эканамічнай палітыцы і Камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку, якое прайшло ў Вялікім Ноўгарадзе ў вочным і дыстанцыйным фарматах, уключала разгляд больш як дзесяці пытанняў па профільных напрамках. Як заўважылі ў Дзяржстандарце, супрацоўніцтва ў галіне стандартызацыі і метралогіі паміж Беларуссю і Расіяй упершыню разглядалася на такім высокім узроўні.
На пасяджэнні выступіў кіраўнік Расстандарту Антон Шалаеў, які акцэнтаваў увагу на ўзаемным удзеле беларускіх і расійскіх спецыялістаў у рабоце нацыянальных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, што вядзецца з 2023 года. Для такога ўзаемадзеяння вызначаны амаль пяць дзясяткаў напрамкаў, і яны прыносяць вынік. Акрамя таго, вядзецца аналіз стандартаў дзвюх краін у прыярытэтных для ўзаемадзеяння сферах, што важна як для рэалізацыі сумесных праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы, так і для міжнароднага супрацоўніцтва. Фактычна ідзе работа па фарміраванні адзінага фонду стандартаў Саюзнай дзяржавы па прыярытэтных вектарах.
Сярод іх значацца і стандарты на інгрэдыенты для прадукцыі дзіцячага малочнага харчавання. Гэта тэма таксама закраналася ў ходзе пасяджэння, і ёй вырашана надаць асаблівую ўвагу. У Расіі ў праграму нацыянальнай стандартызацыі ўключаны дзевяць новых стандартаў на інгрэдыенты дзіцячага малочнага харчавання, заснаваныя менавіта на расійскіх тэхналогіях. "Работа па гэтым вектары - выдатная магчымасць для ўкладу ў фарміраванне адзінага фонду стандартаў Саюзнай дзяржавы па тых напрамках, якія на сёння не рэгулююцца іншымі інтэграцыйнымі пляцоўкамі. Бачым у гэтым вельмі вялікі патэнцыял", - сказаў Антон Шалаеў.
Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па прамысловасці і гандлі Сяргей Міцін выказаў меркаванне, што з'яўленне стандарту і прадукту са статусам тавару Саюзнай дзяржавы стане крокам наперад і з пункту гледжання інтэлектуальнай уласнасці, і патэнта, і самой Саюзнай дзяржавы.
"Аб'яднанне эфектаў якасці беларускіх харчовых тавараў і расійскіх тавараў па шэрагу таварных груп можа выліцца ў з'яўленне сусветнага брэнда, які больш чым што-небудзь іншае пакажа, што такое Саюзная дзяржава", - дадаў Сяргей Міцін і заклікаў калег садзейнічаць заканадаўчаму забеспячэнню гэтай работы.
Дзяржстандарту і Росстандарту даручана прадоўжыць сумесную канструктыўную работу па ўсіх абазначаных у рамках пасяджэння праектах для развіцця эканамічнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў і павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемых тавараў на міжнародным рынку.-0-