Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2023, 16:31

Меркаванне: на выставе "Беларусь інтэлектуальная" шмат цікавых новых экспанатаў

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выставе "Беларусь інтэлектуальная" шмат цікавых новых экспанатаў, заявіла карэспандэнту БЕЛТА студэнтка факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК Паліна Халадцова.

"Тут шмат цікавых новых экспанатаў. Выстава ўразіла мяне сучаснымі тэхналогіямі, якія я нават не магла ўявіць, што наогул існуюць. А яны ёсць у нашых распрацоўшчыкаў. Прыемна адзначыць, што ў Беларусі развіваецца сельскагаспадарчы напрамак", - расказала Паліна Халадцова.

Студэнт хімічнага факультэта БДУ Канстанцін Ціхаміраў наведаў выставу разам з сябрамі і атрымаў шмат станоўчых эмоцый. "Здзівіла колькасць экспанатаў, розных стэндаў, да якіх можна падысці і паглядзець. Адразу відаць, што беларуская навука на месцы не стаіць, актыўна рухаецца наперад. Гэта можна прасачыць праз нашы камп'ютары. У хуткім часе іх плануецца аснасціць беларускімі камплектуючымі. Сучасныя тэхналогіі задзейнічаны ў кластары касмічнай прамысловасці, ваеннай тэхніцы, тэхніцы для аграсферы. Гэта наша харчаванне - распрацоўкі ў плане безглютэнавых, высокапажыўных сумесей для хворых людзей, распрацоўкі ў медыцынскім напрамку - для лячэння анкалогіі", - адзначыў малады чалавек.

"Выстава сапраўды ўнікальная, таму што тут прадстаўлены адны з апошніх беларускіх распрацовак, дадала студэнтка хімічнага факультэта БДУ Надзея Болтач. "Можна ўбачыць вынаходствы абсалютна ва ўсіх галінах - медыцынскай, хімічнай прамысловасці, вядома ж, IT-тэхналогій шмат. Адно з вынаходстваў мне запомнілася больш за ўсё - гэта прыбор, які дазваляе лячыць анкалогію ўжо на апошніх стадыях. Чалавека змяшчаюць у капсулу, а там адбываецца лакальнае награванне ўчасткаў цела ад 40 да 42 градусаў. І атрымліваецца, што гэты прыбор плюс хіміятэрапія дазваляюць перамагчы анкалогію. Гэта распрацоўка сапраўды вартая ўвагі. Мне спадабаўся інтэрактыў, які прадставіў на выставе БРСМ, - спілс-карта Беларусі. Яе ідэя заключаецца ў тым, што ты з пазлаў збіраеш карту краіны па рэгіёнах. Яна вельмі папулярная, прычым у людзей розных узростаў".

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску. Свае дасягненні і распрацоўкі дэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. Таксама на выставе прадстаўлена больш за 400 экспанатаў. Сярод іх натурныя ўзоры (у тым ліку буйнагабарытная тэхніка), макеты, мультымедыйныя прэзентацыі на вялікіх экранах.

Экспазіцыя арганізавана па кластарным прынцыпе, які прадугледжвае аб'яднанне і лагічную сувязь вялікіх тэматычных блокаў, што развіваюцца ў Беларусі і найбольш актуальныя цяпер. У ліку кластараў: штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка; інавацыйнае прыборабудаванне; электратранспарт і яго базавыя кампаненты, лятальныя апараты; абараназдольнасць і ваенная навука; экалогія, прыродакарыстанне; біятэхналогіі; фармацыя, ахова здароўя, медыцына; аграпрамысловы комплекс, харчаванне; прастора маладзёжных ініцыятыў.

Мэта выстаўкі - дэманстрацыя найноўшых навуковых распрацовак беларускіх вучоных і студэнтаў, а таксама прапаганда дасягненняў навукі, арыентаваная на шырокую аўдыторыю прадстаўнікоў усіх слаёў беларускага грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі