Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны рынак энергарэсурсаў Саюзнай дзяржавы прывядзе да больш цеснай інтэграцыі энергасістэм Беларусі і Расіі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў вучоны-эканаміст Міхаіл Кавалёў. "Фарміраванне адзіных рынкаў энергарэсурсаў у рамках Саюзнай дзяржавы з’яўляецца адным з ключавых фактараў паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама перспектыўнай мадэллю для стварэння агульнага рынку энергарэсурсаў ЕАЭС. Важна інтэграваць энергасеткі і ў рамках "пяцёркі", - звярнуў увагу эксперт.
Эканаміст падкрэсліў, што ў рабоце па забеспячэнні энергетычнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія ствараюць адзіны энергетычны рынак, які дасць магчымасць прадухіліць любыя рызыкі, а таксама сінхранізаваць энергетычныя рынкі дзяржаў ЕАЭС. Таксама, на яго думку, гэта дасць добры эканамічны эфект для нашай краіны. "Адзіны рынак энерганосьбітаў - гэта адзіныя цэны на іх. З яго стварэннем для нас знізяцца цэны на газ, што станоўча паўплывае на эканоміку спажыўцоў. У прыватнасці, на прамысловыя прадпрыемствы. Таксама адзіны рынак прынясе добрыя навіны аўтамабілістам. Варта чакаць выраўноўвання цэн на бензін, які цяпер таннейшы ў Расіі, чым у нас. Але самае галоўнае, мы сумесна вырашым пытанне энергетычнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы. У сучасных умовах - гэта важны момант", - рэзюмаваў Міхаіл Кавалёў.
Нагадаем, пытанні фарміравання Беларуссю і Расіяй аб’яднаных рынкаў электраэнергіі і газу будуць абмяркоўвацца 14 лютага ў Віцебску на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы.-0-