Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рэалізуецца ментарская праграма для прадпрымальніц Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Ментарская праграма з'яўляецца часткай ініцыятывы ПРААН па садзейнічанні ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі.
У ёй прымаюць удзел 45 беларусак: 15 вопытных прадпрымальніц (ментараў) і 30 асоб, якія звярнуліся па дапамогу ў развіцці сваёй справы (менці).
Першы этап для ўсіх удзельніц - навучанне. Ментары прайшлі серыю трэнінгаў, на якіх вывучалі, як правільна структураваць і даносіць свае веды, а таксама выбудоўваць партнёрскія ўзаемаадносіны ў парах. Удзельніцы праекта навучыліся фарміраваць мэты і вызначылі, якіх вынікаў яны чакаюць.
Далей прадпрымальніцы будуць працаваць у парах, а ў снежні прадставяць вынікі. На працягу ўсёй праграмы ўдзельніцы атрымаюць падтрымку ад экспертаў, якія дапамогуць наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне і пераадолець магчымыя цяжкасці.
У далейшым атрыманы вопыт дапаможа самастойна развіваць ментарскія сувязі і стварыць у рэгіёнах Беларусі экспертную супольнасць, у якую мясцовыя прадпрымальнікі змогуць звяртацца па падтрымку.-0-