Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2019, 12:10

Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк і Дзяржаўны мытны камітэт заключылі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні ў галіне банкаўскіх гарантый - укараняецца механізм іх электроннага абарачэння паміж банкамі і мытнымі органамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ведамствы, якія падпісалі дакумент.

"Укараненне названага механізма дасць магчымасць аптымізаваць парадак узаемадзеяння па банкаўскіх гарантыях, скараціць тэрмін іх апрацоўкі, а таксама выключыць махлярства з боку суб'ектаў гаспадарання, звязанае з магчымасцю падробкі гарантый на папяровым носьбіце", - адзначылі ў Нацбанку. Выпуск і абарачэнне будуць ажыццяўляцца праз інфармацыйныя сеткі Нацбанка і ДМК у выглядзе электронных дакументаў.

Як растлумачылі ў ДМК, гэта датычыцца банкаўскіх гарантый, якія прадастаўляюцца ў якасці забеспячэння выканання абавязкаў па выплаце мытных пошлін, падаткаў і спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін, а таксама ў якасці забеспячэння выканання абавязкаў юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць у сферы мытнай справы, і ўпаўнаважанага эканамічнага аператара. У гэты пералік уключаны і гарантыі выканання юрасобамі і ІП абавязацельстваў паручыцеля перад мытнымі органамі.

Пагадненне ўступае ў сілу з 25 чэрвеня 2020 года.

Як расказалі ў Нацбанку, на працягу 2018 года банкі Беларусі выпусцілі 4,6 тыс. гарантый, з якіх 43 працэнты - на карысць мытных органаў. Усе гарантыі на карысць мытных органаў былі выпушчаны на папяровым носьбіце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі