Фота ДКНТ
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан вызначылі прыярытэты навукова-тэхнічнага партнёрства. Аб гэтым ішла размова на пятым пасяджэнні сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Удзельнікі пасяджэння ўдзялілі ўвагу бягучаму стану і перспектывам развіцця навукі, тэхналогій і інавацый у Беларусі і Пакістане, разгледзелі пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Да 2025 года былі паспяхова рэалізаваны тры сумесныя навукова-тэхнічныя праекты ў галіне экалагічнага земляробства, нанатэхналогій у электроніцы, новых матэрыялаў паміж вядучымі інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Пакістанскім саветам па навукова-прамысловых даследаваннях, Нацыянальным універсітэтам навукі і тэхналогій Пакістана.
Бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі сумеснай дзейнасці на 2025-2026 гады. У іх ліку - штучны інтэлект, медыцына, біятэхналогіі, энергетыка, машынабудаванне і сельская гаспадарка. Па гэтых напрамках аб'яўлены сумесны беларуска-пакістанскі конкурс навукова-тэхнічных праектаў на 2025-2027 гады.
Акрамя таго, прадугледжваецца арганізацыя сумесных мерапрыемстваў у навукова-тэхнічнай сферы, абмен студэнтамі, выкладчыкамі і экспертамі для правядзення даследаванняў і распрацовак, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, удзел у навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, стажыроўках.
Шостае пасяджэнне камісіі запланавана да правядзення ў 2027 годзе ў Беларусі.-0-