Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі медыянная заработная плата вырасла за год на Br287,4. Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з інфармацыяй Белстата, медыянная заработная плата ў маі гэтага года склала Br1688,3, у той час як у маі мінулага года яна была на ўзроўні Br1400,9. Такім чынам, за год медыянная заработная плата вырасла на Br287,4.
Самая высокая медыянная зарплата ў горназдабыўной прамысловасці - Br4061,2. Далей ідуць сферы інфармацыі і сувязі - Br3065,4 і паветранага транспарту - Br3000.
Медыянная зарплата - гэты паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры зарплатнага рада і дзеліць яго на дзве роўныя часткі (палавіна работнікаў маюць заработак меншы за гэта значэнне, палавіна - большы). Даныя аб медыяннай зарплате работнікаў у Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці публікуюцца двойчы ў год: па выніках за май і за лістапад.
Таксама не трэба блытаць медыянную зарплату з сярэдняй па краіне. Паказчык намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты за май 2024 года, паводле даных Белстата, складаў Br2219,2.-0-