Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 студзеня 2020, 16:54

Мазырскі НПЗ гатовы да перапрацоўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц

31 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Мазырскі НПЗ" гатова да перапрацоўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Паўлаў сёння ў час прэс-туру на завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Віталя Паўлава, на розных гістарычных этапах развіцця завод перапрацоўваў розныя віды нафты. "Ёсць вопыт работы з азербайджанскай, іранскай, венесуэльскай нафтай", - удакладніў ён.

"Цяпер завод забяспечаны неабходнай колькасцю сыравіны і сыравінных кампанентаў. Мы працуем у аптымальным тэхналагічным рэжыме. Выпускаецца поўны асартымент прадукцыі, якая адпавядае міжнародным стандартам якасці", - падкрэсліў кіраўнік. Разам з тым прапрацоўваюцца варыянты паставак нафты з розных напрамкаў.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, у ААТ пераўтвораны ў 1994-м. Асноўныя віды дзейнасці завода: перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў. Таварная прадукцыя Мазырскага НПЗ экспартуецца ў больш як 20 краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі