Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод выпусціць 10 турыстычных аўтобусаў новай мадэлі да канца года. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч на прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Турыстычны аўтобус заўсёды быў распазнавальным знакам Мінскага аўтамабільнага завода. "Мы стварылі новы прадукт - аўтобус МАЗ-351, які перавозіць большую колькасць пасажыраў. Да канца года мы выпусцім і пакажам рынку 10 адзінак гэтай тэхнікі", - заявіў Валерый Іванковіч.
Збірацца новая тэхніка будзе на новым прадпрыемстве МАЗ - аўтобусным заводзе, які плануюць адкрыць у канцы гэтага года. "Мы ствараем новыя вытворчыя магутнасці. Прадугледжана і лінія для зборкі пасажырскай тэхнікі менавіта такой катэгорыі", - адзначыў гендырэктар.-0-