Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лістапада 2019, 18:59

МАЗ у I паўгоддзі 2020 года паставіць у В'етнам вялікую партыю тэхнікі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ у I паўгоддзі 2020 года паставіць у В'етнам вялікую партыю тэхнікі. Кантракт падпісаны ў час візіту генеральнага дырэктара ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерыя Іванковіча ў В'етнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Па кантракце ў адрас сумеснага прадпрыемства "МАЗ-Азія" паставяць 125 адзінак спецтэхнікі. "Трапічнае" выкананне аўтатэхнікі дае магчымасць выкарыстоўваць яе нават у складаных кліматычных умовах В'етнама.

"Гэта першая вялікая пастаўка аўтатэхнікі МАЗ у адрас дзяржаўных структур В'етнама. Да гэтага Мінскі аўтамабільны завод паспяхова рэалізоўваў на тэрыторыі В'етнама пасажырскую і грузавую тэхніку, якая карыстаецца высокім попытам на гэтым рынку", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя паставак тэхнікі Мінскі аўтамабільны завод актыўна развівае сэрвіснае абслугоўванне ў В'етнаме.

"Улічваючы той факт, што ў канцы верасня ў Ханоі адкрылася сумесная зборачная вытворчасць грузавой тэхнікі прадукцыйнасцю да 3 тыс. грузавікоў у год, канкурэнтаздольнасць тэхнікі МАЗ у названым рэгіёне забяспечана поўнасцю. Тым больш што ў будучым мадэльны рад будзе пашырацца і карэкціравацца з улікам патрэб рынку", - адзначылі на прадпрыемстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі