Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 16:56

"МАЗ" прастойваць не будзе, паступаюць новыя заказы - Мінпрам

18 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. ААТ "МАЗ" прастойваць не будзе, паступіў дадатковы заказ на вытворчасць пасажырскай тэхнікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

"У сувязі з неабходнасцю павелічэння ў лютым і сакавіку выпуску аўтамабільнай і пасажырскай тэхнікі сёння кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" было прынята рашэнне аб адмене цэлазменных прастояў для асобных работнікаў прадпрыемства 21 лютага, а таксама 9 і 20 сакавіка", - сказалі ў прэс-службе.

Генеральным дырэктарам ААТ "МАЗ" былі ўнесены ў план вытворчасці адпаведныя змяненні. Як растлумачылі ў міністэрстве, гэта звязана ў першую чаргу з паступленнем дадатковага заказу на вытворчасць пасажырскай тэхнікі. Такім чынам, да канца лютага і ў сакавіку завод будзе працаваць па поўным графіку.

"Аб'ектыўна ацаніўшы і падлічыўшы ўсе абставіны, было прынята рашэнне аб адмене адпаведных загадаў ААТ "МАЗ" у сувязі з іх немэтазгоднасцю", - адзначылі ў Мінпраме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі