Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2025, 19:48

МАЗ плануе паставіць 60 аўтобусаў у Пензенскую вобласць

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод у бліжэйшы час плануе паставіць 60 аўтобусаў у Пензенскую вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

МАЗ наведала дэлегацыя Пензенскай вобласці пад кіраўніцтвам губернатара Алега Мельнічэнкі. Кіраўнік расійскага рэгіёна падкрэсліў, што бачыць вялікі патэнцыял у развіцці супрацоўніцтва з Мінскім аўтамабільным заводам, а асаблівую цікавасць для вобласці ўяўляюць самазвальная, камунальная і пасажырская тэхніка МАЗ.

У час наведвання было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" і адным з буйнейшых перавозчыкаў Пензенскай вобласці. Згодна з дакументам, у аўтапарк групы кампаній "Дыліжанс" у бліжэйшы час плануецца пастаўка 60 аўтобусаў МАЗ 203 на кампрыміраваным прыродным газе.

Дарэчы, Пензай ужо закуплена 94 тралейбусы "Гараджанін" на базе машынакамплектаў МАЗ. Жыхары горада адзначаюць іх зручнасць, а існуючы ў іх аўтаномны ход дазваляе мясцовым перавозчыкам ствараць маршруты, не прывязваючыся да кантактнай сеткі, што з'яўляецца вялікай перавагай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі